16 ліпеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшло займальнае мерапрыемства пад назвай «Знаёмства з бібліятэкай і працай бібліятэкара».
Падчас сустрэчы маленькія госці даведаліся цікавую гісторыю пра тое, як кнігі пабудавалі Кніжны дом, які мы называем бібліятэкай. Бібліятэкар расказала аб сваёй прафесіі, правілах карыстання кнігамі і аб паводзінах у бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з тым, чаму вучаць кнігі, і як яны могуць узбагаціць іх жыццё.
Завяршылася мерапрыемства традыцыйным чаяваннем, дзе ўсе змаглі абмеркаваць прачытаныя кнігі і падзяліцца сваімі ўражаннямі.
Запрашаем усіх жадаючых на наступныя мерапрыемствы ў бібліятэцы!