/ 28 июля, 2025

25 ліпеня ў розных бібліятэках Навагрудчыны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя тэме кіберзлачыннасці.

У Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок “Падман віртуальны – наступствы рэальныя”, дзе бібліятэкар падзялілася важнай інфармацыяй пра небяспеку інтэрнэт-ашуканцаў. Чытачам нагадалі аб неабходнасці не пераходзіць па падазроных спасылках і не пакідаць рэквізіты банкаўскіх карт на ненадзейных сайтах. Бібліятэкар таксама прадставіла чат-бота, які дапаможа абараніцца ад ашуканцаў.

Ладзеніцкая сельская бібліятэка правяла вулічную акцыю “Не дай сябе абмануць”, дзе бібліятэкар раздаваў буклеты з інфармацыяй пра чат-бот, створаны для абароны ад ашуканцаў. Жыхары аграгарадка даведаліся, як карыстацца чат-ботам і якія магчымасці ён прапануе.

Кашалеўская сельская бібліятэка таксама правяла мерапрыемства на тэму “Як абараніць грамадзян ад ашуканцаў у інтэрнэце”. Наведвальнікі актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі і дзяліліся сваім досведам.

У Лаўрышаўскай бібліятэцы адбылася познавальная гутарка “Угрозы цыфравога свету”, дзе ўдзельнікі азнаёміліся з сучаснымі відамі махлярства і рэкамендацыямі па абароне асабістых даных.

У Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшла размовы пра кібербяспеку “Не спяць ашуканцы – не спі і ты”. Чытачы атрымалі карысныя парады, як абараніць сябе ад махляроў.

Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на павышэнне свядомасці насельніцтва аб небяспеках кіберзлачыннасці і надання ім неабходных ведаў для абароны сваіх асабістых даных.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий