/ 14 августа, 2025

14 жніўня бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей гульню-віктарыну “Пад знакам эканоміі і беражлівасці”. Мерапрыемства было вельмі карысным, бо дзеці даведаліся, як рацыянальна выкарыстоўваць святло, ваду і цяпло.

У рамках гульні наведвальнікі прынялі ўдзел у розных конкурсах. Напрыклад, яны з лёгкасцю справіліся з гульнёй “Размяркуй па групах”, дзе трэба было вызначыць, якія прадметы даюць цяпло, а якія захоўваюць яго. Таксама дзеці разгадвалі крыжаванку і адгадвалі тэматычныя загадкі.

Асаблівай папулярнасцю карыстаўся конкурс “Літары згубіліся”, дзе з набору літар удзельнікі збіралі словы на тэму “Прадметы хатняга ўжытку”.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Беражлівасць – важная крыніца дабрабыту”. Увазе юных чытачоў былі прадстаўлены кнігі з серыі “Эканомія і беражлівасць”, якія зацікавілі дзяцей сваёй інфармацыяй аб эканоміі энергіі і займальнымі тэстамі. Многія кнігі з выставы былі ўзяты дзецьмі да дому.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий