22 і 23 жніўня ў Навагрудку, адным з самых старажытных гарадоў Беларусі, прайшоў традыцыйны гастранамічны фестываль «Хлеб, сыр, квас і добры настрой», а таксама ўпершыню фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка».
Падчас свята Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Наваградка». Экспазіцыя выставы адлюстроўвала гісторыю з’яўлення выцінанкі, яе віды, характэрныя асаблівасці беларускай выцінанкі, адраджэнне мастацтва выцінанкі на Навагрудчыне, якое адбылося дзякуючы Ніне Пятроўне Шурак. Упрыгожвалі экспазіцыю вышытыя ручнікі чытачкі з в. Падкасоўе Севасцьянавіч Ірыны Сямёнаўны.
Бібліятэкары ладзілі для дарослых і дзяцей настольныя забаўляльныя гульні, дзе запрашалі ўсіх жадаючых патрэніраваць свой розум і лагічнае мысленне ў гульні-настолцы “Апетытнае судоку”. З задавальненнем спаборнічалі ў настольным “Рыцарскім турніры”.