28 жніўня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся кветкавы вернісаж “Жывы водар”. Бібліятэкар падрыхтавала выставу пахучых кветак, якія цвітуць у гэту пару года. Ружы, петуіі, аксаміткі, рамонкі, хрызантэмы, герань, календула, гартэнзія, флоксы, кветкі канюшыны напоўнілі пахам памяшканне бібліятэкі. Дазналіся прысутным і цікавую гісторыю ўзнікнення і развіцця парфюма ў цэлым, і пахі якіх кветак выкарыстоўваюць парфюмеры. На мерапрыемстве прысутнічала Цуран Вольга Мікалаеўна, якая ў сваім кветніку вырошчывае вялікую колькасць кустоў руж. Вольга Мікалаеўна падзялілась сваімі сакрэтамі догляду за кветкамі, расказала пра свае любімыя сарты і якія маюць асаблівы водар. У бібліятэцы сабрана калекцыя парфюмерных флаконаў 1960–1980 гадоў, набор парфюмерыі “Подарок из Николаева” парфюмерна-касметычнага камбіната “Алые паруса”, які быў выпушчаны ў 1976 годзе. І па сённяшні дзень у флаконах захаваўся пах. Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены конкурс, у якім па радку з песні прапанавалася адгадаць і напець радкі з песні пра кветкі. Дапоўніла мерапрыемства выстава літаратуры “Кветкамі ўсміхаецца зямля”.