10 верасня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную праграму “Асветнікі з вялікай літары” навучэнцаў Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з аглядам літаратуры “Славутыя постаці кніжнай гісторыі”. Гульня “Літаратар” дазволіла ўспомніць імёны славутых асветнікаў беларускай зямлі, адкрыла цікавыя факты пра іх.
Крыжаванка “Шлях друкаванага слова” дазволіла прасачыць асноўныя этапы развіцця кнігадрукавання. Невялікае падарожжа навучэнцы здзейснілі праз віктарыну “Сталіцы Дня беларускага пісьменства”.
Кніжная выстава-экспазіцыя раскрыла цікавыя старонкі з гісторыі беларускага пісьменства, пазнаёміла з грунтоўнымі факсімільнымі выданнямі кніжных помнікаў Беларусі і навінкамі айчынных выдавецтваў.