/ 18 сентября, 2025

17 верасня ў вёсцы Лозкі для мясцовых жыхароў быў праведзены святочны  канцэрт, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі прадставіла кніжную выставу «Разам МЫ – Беларусь». На выставе дэманстраваліся кнігі пра гісторыю, культуру, прыроду нашай  краіны. З прысутнымі быў праведзены гістарычны ўрок «Разам назаўсёды». Бібліятэкар расказала пра  падзеі, якія адбываліся на беларускіх землях з 1921 па 1939 год і чаму 17 верасня стала знакавай датай для нашай дзяржавы. Мясцовыя жыхары падзяліліся сваімі ўспамінамі пра тое, што ім распавядалі бацькі,  як ім жылося пад польскай акупацыяй. Размаўлялі пра тое, што толькі ў адзінстве людзей багацце нашай краіны, што неабходна памятаць урокі мінулага.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий