/ 20 сентября, 2025

18 верасня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі  правялі  медыя-пазнавальную гульню “Азбуку дарожную ведаць кожнаму належыць” для вучняў 4“В” класа сярэдняй школы №7. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю з’яўлення першых правіл дарожнага руху, хлопчыкам і дзяўчынкам быў прапанаваны да прагляду мультфільм “Дозорныя дорог”. Разам з бібліятэкарам дзеці збіралі дарожную аптэчку, гулялі ў гульню “Перайдзі вуліцу правільна”, адказвалі на пытанні з казак і мультфільмаў, у якіх упамінаюцца транспартныя сродкі, разгадвалі  красворд пра правілы дарожнага руху, успаміналі літаратурных герояў, якія парушалі правілы асабістай бяспекі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий