24 верасня ў Навагрудскую раённую бібліятэку на краязнаўчае падарожжа “Таямніцы і легенды возера Свіцязь” завіталі навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Мерапрыемства прымеркавана да 55-годдзя з часу заснавання Свіцязянскага рэспубліканскага ландшафтнага заказніка. Бібліятэкар прадсталіла прэзентацыю-аповед “Блакітная жамчужына Беларусі” пра маляўнічае і загадкавае возера. Гучалі прыгожыя легенды і паданні пра прыродную славутасць. Утульны куточак Навагрудчыны стаў сапраўднай крыніцай натхнення для шматлікіх знакамітых асоб. Асобная старонка краязнаўчага падарожжа распавяла пра свіцязанскія сцяжынкі Адама Міцкевіча. Прагучалі паэтычныя ўрыўкі з балад А.Міцкевіча, вершаў А.Вазнясенскага, Н.Тарас і інш.