30 верасня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла паэтычны калейдаскоп “Пятрусь Броўка. Партрэт паэта”, прысвечаны 120-годдзю народнага паэта Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з творамі Пятруся Броўкі і пашырылі свае веды пра жыццёвы і творчы лёс гэтага яркага прадстаўніка беларускай савецкай літаратуры. Прагучалі прыгожыя вершы юбіляра пра каханне, прыроду, Радзіму, Вялікую Айчынную вайну. Вершы на ваенную тэматыку прасякнуты асабістай трагедыяй з біяграфіі аўтара. Цікавыя факты адкрыла віктарына “Беларускія паэты” і інтэрактыўная гульня “Энцыклапедычны Броўка”.