/ 2 октября, 2025

1 кастрычніка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбыліся бібліятэчныя пасядзелкі “Славім залаты ўзрост”, прысвечаныя Дню пажылых людзей. Госці вечара сабраліся ў цёплай і ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты. Бібліятэкары павіншавалі старэйшае пакаленне са святам і правялі для іх конкурс “Прадметы старажытнага побыту”, а таксама прапанавалі працягнуць прыказкі і паўдзельнічаць у песенным конкурсе.

Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сакрэтамі маладосці і давалі парады, як справіцца з дрэнным настроем. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі пажаданні здароўя і даўгалецця.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий