У бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі працавала дзіцячая творчая майстэрня “Самым мілым i любімым”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам стваралі падарункі-паштоўкі і сувеніры для сваіх матуль.
Творчы працэс суправаджаўся дзіцячымі гісторыямі, успамінамі пра самыя цёплыя моманты, звязаныя з іх матулямі.
Майстэрня стала не толькі магчымасцю стварыць выдатны падарунак да Дня маці, але і добрай магчымасцю правесці час у цёплай і творчай атмасферы. Мы ўпэўнены, што падарункі, зробленыя сваімі рукамі, стануць дарагім сувенірам для матуль і бабуль.




