13 лістапада бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі ў 6-м класе школы №7 г. Навагрудка гульню-віктарыну «Энергазберажэнне і экалогія». Падчас віктарыны вучні прадэманстравалі свае веды па асновах энергазберажэння, абмеркавалі актуальныя праблемы эканоміі энергіі ў сваім класе, даведаліся пра новыя спосабы рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і ўсвядомілі неабходнасць беражліва ставіцца да прыродных крыніц энергіі. Акрамя таго, школьнікі пазнаёміліся з кнігамі па экалогіі і энергазберажэнні, прадстаўленымі бібліятэкарамі.


