Выставачным праектам «Яскрава аб галоўным» бібліятэкары Навагрудскай раённай бібліятэкі стварылі цёплую і душэўную атмасферу на раённым свяце ў гонар Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якое адбылося 14 лістапада.
З задавальненнем людзі знаёміліся з кнігамі аб вырошчванні розных культур, традыцыямі і асаблівасцямі развіцця сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, з элементамі мастацтва папулярнымі у́ нашым краі.
Правялі займальную гульню «Адгадай насенне з мяшочка», што выклікала ўсмешкі і добры настрой ва ўсіх удзельнікаў.
А прыгожая дама з роду Храптовічаў расказвала пра сакрэты паспяховай гаспадаркі знакамітых людей Навагрудчыны.
Гэтыя моманты дапамаглі аб’яднаць людзей і падкрэсліць важнасць працы сельскіх працаўнікоў.














