Да 190-годдзя з дня нараджэння знакамітага пісьменніка Сэма Клеменса, вядомага ўсяму свету пад псеўданімам Марк Твэн, бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі літаратурную гульню “У кампаніі Тома Соера”.
Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка і гісторыяй стварэння адной з самых жыццярадасных і дасціпных кніг усіх часоў – аповесці “Прыгоды Тома Соера”.
А затым, прагартаўшы некаторыя старонкі кнігі, сталі ўдзельнікамі вясёлых прыгод яе галоўнага героя. Пабыўшы ў ролі Тома Соера, яны пакрасілі плот, адказалі на пытанні бліц-віктарыны па сюжэту кнігі, выканалі гульнявыя заданні “Верныя сродкі”, “ Клятва “, “Пакажы героя”.



