/ 2 декабря, 2025

     1 снежня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў урок-меркаванне “Азбука СНІДа”, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.  Бібліятэкар расказала пра праблему ўсяго чалавецтва, якая накіравана на барацьбу з Вірусам Імунадэфіцыта чалавека, прывяла статыстыку захворвання на ВІЧ-інфекцыю ў нашай краіне. Школьнікі  пазнаёміліся з сімвалам барацьбы са СНІДам — чырвонай стужачкай. Затым самы школьнікі, у ролі ўрача і мікрабіёлага, расказалі прысутным гісторыю з’яўлення віруса, як ён дзейнічае, як зберагчы свой арганізм ад ВІЧ. Да мерапрыемства была аформлена выстава “ВІЧ і СНІД: што трэба ведаць?”, на якой была прадстаўлена прафілактычная літаратура, а таксама буклеты і лістоўкі з пазнавальнай інфармацыяй.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий