10 снежня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка ля выставы “Генацыд беларускага народа”, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду. Падчас сустрэчы бібліятэкар распавяла пра маштабы генацыду, учыненага на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра знішчаныя вёскі, пакуты мірных жыхароў і тых, хто загінуў у канцлагерах. Дзеці глядзелі тэматычныя матэрыялы, што дазволіла ім глыбей і ўсвядомлена ўспрыняць пачутае.
Удзельнікі эмацыянальна адгукаліся на факты і гісторыі, якія яны даведаліся, і змаглі дакрануцца да падзей, што непарыўна звязаны з лёсам беларускага народа. У завяршэнне гадзіны памяці дзеці хвілінай маўчання ўшанавалі ўсіх, хто стаў ахвярамі генацыду.

