/ 5 января, 2026

4 студзеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная віктарына «Зімовыя забавы». Юныя чытачы з вялікай цікавасцю і задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

У пачатку гульні ўдзельнікі адчувалі сябе крыху скавана, аднак ужо неўзабаве забыліся пра няўпэўненасці і з азартам ўключыліся ў спаборніцтва, дэманструючы сваю начытанасць, кемлівасць і эрудыцыю. Кожны правільны адказ прыносіў дзецям балы і натхняў іх на яшчэ больш актыўны ўдзел у віктарыне.

У ходзе мерапрыемства дзеці не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага і цікавага адзін пра аднаго. Гэта дазволіла стварыць цёплую і сяброўскую атмасферу, а таксама пацвердзіла, што ўсе мэты і задачы, пастаўленыя перад мерапрыемствам, былі паспяхова выкананы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий