8 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа на інтэрактыўную праграму “Новая зімовая старонка”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаў агляд кніг для ўтульнага зімовага чытання, дзе былі прадстаўленыя класічныя і сучасныя творы. Шэраг інтэрактыўных заданняў дазваліў успомніць гісторыю і традыцыі святкавання Раства Хрыстова. З цікавасцю юнакамі і дзяўчатамі разгадваліся “Новыя зімовыя загадкі”. Праз заданні-цытаты пра сімвал года Вогненнага Каня навучэнцы пазнаёміліся з цікавымі літаратурнымі творамі.











