У межах выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”, які рэалізуецца ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, студзеньскую кніжную выставу-інсталяцыю было вырашана прысвяціць класіцы. Правялі агляд літаратуры “Класіка на ўсе часы” для вучняў 5-11 класаў, дзе былі прадстаўлены выданні рускай класікі, беларускай і замежнай. “Вішнёвы сад” Чэхава, “Першае каханне” Тургенева, “Вайна і мір” Талстога — залатая класіка рускай літаратуры, беларускую класіку прадстаўлялі творы Я.Коласа, І.Шамякіна, У.Караткевіча, Я.Баршчэўскага, “Маленькі прынц” А.Экзюперы, “Дзеці капітана Гранта” Ж.Верна, “Рабінзон Круза” Д.Дэфо – гэта лепшыя творы замежнай класікі. Класічная літаратура мае вялікую каштоўнасць, бо на прыкладзе герояў кніг вучыць чытачоў суперажыванню і жыццёвай мудрасці. Пасля агляду каля выставы прайшла гутарка з ўдзельнікамі мерапрыемства, дзе бібліятэкар аказала дапамогу ў вызначэнні тэматыкі чытання для пэўнага чытацкага ўзросту, выбары канкрэтных кніг.





