22 студзеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 5-га класа гімназіі квэст “У пошуках Снежнай каралевы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі па ўмовах квэсту былі зачараваныя Каралевай і ім патрэбна было выканаць заданні, каб разбурыць чары. Дружнымі камандамі дзеці прайшлі шэраг станцый з заданнямі, дзе з цікавасцю разгадвалі загадкі, выконвалі творчыя міні-конкурсы, практыкаваліся ў логіцы і інш. У фінальным заданні дзеці пераўвасобіліся ў казачных герояў. Квэст прайшоў весела і пазнавальна. Дзеці атрымалі прыемныя прызы, мора пазітыўных эмоцый і цікавыя кнігі для чытання.






