/ 4 февраля, 2026

У 2026 годзе споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна – народнага пісьменніка Беларусі, аднаго з самых знакамітых прадстаўнікоў, класікаў беларускай літаратуры XX стагоддзя. 4 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы з нагоды юбілею прайшоў вечар-партрэт  «З прастору думак і сэрца – Іван Шамякін». На яго былі запрошаны навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар зрабіла агляд асобных раманаў, аповесцей і апавяданняў Івана Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця. Была нададзена ўвага асобным момантам жыцця пісьменніка, значнае месца адведзена яго творчай спадчыне. Заданні для юнакоў і дзяўчат патрабавалі вызначэння кніг Івана Шамякіна з назвамі геаграфічных, касмічных аб’ектаў, са згадкай месца, з гістарычнымі асобамі. Карта Рэспублікі Беларусь дапамагла знайсці навучэнцам канкрэтныя населеныя пункты, з якімі быў звязаны асабісты і творчы шлях пісьменніка. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з літаратурна-мастацкім чacoпicам «Пoлымя», дзе ў 1945 годзе былa нaдpyкaвaнa aпoвecць «Пoмcтa», якaя лiчыццa пaчaткaм лiтapaтypнaй дзeйнacцi пісьменніка.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий