У межах выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”, які рэалізуецца ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, люты месяц быў прысвечаны дэтэктыўнаму жанру. Кніжная выстава-панарама “Ах, дэтэктыў, дэтэктыў…” прыцягвала ўвагу не толькі прыхільнікаў дэтэктыўнага жанру. Вучні 9 класа сталі ўдзельнікамі літаратурнага квэсту “Па слядах Шэрлака Холмса” — яны паспрабавалі сябе ў ролі сапраўднага дэтэктыва і выконвалі самыя розныя заданні: быў прадстаўлены літаратурны вернісаж з партрэтамі вядомых пісьменнікаў — майстроў дэтэктыўнага жанру: патрэбна было знайсці партрэт Артура Конан Дойла. Затым дзецям уручаўся канверт з урыўкам з апавядання «Марскі дагавор» — удзельнікі адгадвалі назву кветкі, якой так давяраў Шэрлак Холмс. Цікавым было заданне “Шыфравальшчыкі” — задача ўдзельнікаў была ўставіць патрэбныя словы ад А да Я. Хлопцы і дзяўчаты паказалі выдатныя веды, відаць, што гэты жанр даспадобы чытачам усіх узростаў. І як вынік — за месяц было ўзята 29 дэтэктываў з выставы.








