Навагрудская раённая бібліятэка ў Год беларускай жанчыны падрыхтавала новы выставачны праект “Натхненне часу”, дзе прадстаўлена 18 партрэтаў жанчын, якія праславілі Навагрудчыну ў розных галінах ведаў. Гэта працаўнікі сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, культуры, сярод прадстаўленых імён ёсць паэткі, літаратуразнаўцы і інш.
Праект быў прэзентаваны 6 сакавіка на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю Года Беларускай жанчыны і падвядзенню вынікаў спаборніцтва сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна за 2025 год.
Выставу дапоўнілі макеты з бібліятэчнага міні-музея “Страчаная спадчына”.










