19 сакавіка, напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся час памяці «Трагедыя Хатыні» для вучняў 10–11 класаў.
Падлеткі даведаліся пра трагічны лёс вёскі Хатынь, якой сёння няма на карце Беларусі, але якая навечна засталася ў народнай памяці. На месцы знішчанай вёскі ўзвышаецца мемарыяльны комплекс — сімвал смутку і нязгаснай памяці пра нявінныя ахвяры вайны.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з тэматычнай выставай «Хатынь: память, которая не гаснет», дзе былі прадстаўлены матэрыялы, што раскрываюць старонкі той страшнай трагедыі.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць жыхароў беларускіх вёсак, якія згарэлі ў агні вайны, закатаваных вязняў канцлагераў і ўсіх загінуўшых хвілінай маўчання.
Памяць пра Хатынь — гэта боль, які не мае тэрміну даўнасці, і ўрок, які мы павінны памятаць.


