20 сакавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Усё пачынаецца з кахання” у рамках выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”. У рамках праекта прадстаўлена падарожжа па старонках мастацкай і літаратурнай класікі, прысвечаных каханню. Мастакі і пісьменнікі з усіх краін натхняліся гэтым цудоўным пачуццём, ствараючы шэдэўры і гісторыі, што застаюцца актуальнымі вельмі доўга.
На мерапрыемстве прысутнічалі падлеткі, для якіх быў арганізаваны літаратурны тэст “Любоўныя пары ў літаратуры”. Удзельнікі паспрабавалі ўспомніць кранальныя гісторыі закаханых з літаратурных твораў, напісалі свае водгукі і прачыталі любімыя вершы класікаў.




