/ 13 апреля, 2026

Напярэдадні Вялікадня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі
завіталі ў гімназію. Вучні 4″А» класа сталі ўдзельнікамі гутаркі і майстар-класа «Вялікдзень — свята святаў». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання Вялікадня ў Беларусі, расказала пра сэнс і сімволіку свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі пра сямейныя традыцыі святкавання.

Дзеці майстравалі велікодную паштоўку, ператвараючы яркую паперу ў добрае вясновае віншаванне з цёплымі пажаданнямі. 

11 красавіка бібліятэчны пункт пераўтварыўся ў творчую майстэрню, дзе дзеці працавалі над стварэннем велікодных упрыгожванняў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий