14 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла фота-віктарына “Навагрудак. Зачараваны гісторыяй”, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар расказала аб найбольш значных аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, засяродзіўшы ўвагу на архітэктурных і гістарычных помніках горада Навагрудка. Відэаматэрыялы аб храмах Навагрудка сталі пэўным інфармацыйным дапаўненнем. Краязнаўчая старонка была прадстаўлена аглядам мастацкай літаратуры аб горадзе. Фота-віктарына дазволіла даведацца больш пра помнікі і будынкі горада.













