/ 8 мая, 2026

Напярэдадні Дня  Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь  Навагрудская раённая бібліятэка 7 мая ў межах праекту «Знать закон смолоду», запрасіла вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч» у прававую студыю  «Сімвалы маёй краіны». Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі сваі веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія  адлюстроўваюць  гісторыю беларускага  народа. Успомнілі, як яны ўзніклі, для чаго патрэбная дзяржаўная сімволіка, што абазначае кожны складнік герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні і выкананні. Адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны і ўдзельнічалі ў турніры «Дзяржаўныя сімвалы»,  разгадвалі рэбусы. Даведаліся якая навука вывучае гербы. Да мерапрыемства была падрыхтавана аднайменная кніжная выстава.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий