/ 13 мая, 2026

13 мая ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла прэзентацыя вырабаў чытачоў бібліятэкі «Свет маіх захапленняў». Адных захапляе калекцыянаванне, іншых цікавіць кулінарыя… На самой справе, захапленняў настолькі шмат, што ўсіх не пералічыць, а самае галоўнае, што яны прыносяць карысць.

На нашу прэзентацыю прыйшлі хлапчукі, паглядзець, чым захапляюцца дзяўчынкі. Хлопчыкі расказалі пра свае захапленні ў вольны час.

Бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы.

Дзякуючы такому мерапрыемству дзеці могуць лепш пазнаць адзін аднаго, а тым, хто нічым не захоплены, знайсці сабе годны занятак.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий