3 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзілі гульнявую праграму “Летнія прыгоды з кнігамі” для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера школы № 7.
Насычаная і займальная праграма падаравала хлопчыкам і дзяўчынкам пазітыўныя эмоцыі, шчырыя ўсмешкі і добры настрой.
Дзяцей захапілі вясёлыя гульні і конкурсы, цікавыя літаратурныя віктарыны, а таксама знаёмства з кніжнымі навінкамі.









