4 чэрвеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка-роздум на тэму “Беражы сваю планету”, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Мэта мерапрыемства — фарміраванне экалагічнай культуры падрастаючага пакалення, выхаванне беражлівых адносін да прыроды і развіццё пачуцця адказнасці за будучыню нашай планеты. Падчас сустрэчы ўдзельнікі разважалі пра тое, які след чалавек пакідае на Зямлі і як нашы штодзённыя звычкі ўплываюць на стан прыроды. Дзеці актыўна абмяркоўвалі экалагічныя праблемы сучаснасці, дзяліліся думкамі аб важнасці радзельнага збору смецця і эканоміі прыродных рэсурсаў, адказвалі на пытанні электроннай віктарыны.

