18 ліпеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок бяспекі «Кібербяспека для пажылых людзей».
Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з рознымі відамі махлярства, распаўсюджаных у наш час.
Наведвальнікі даведаліся аб тым, чаму чалавек становіцца ахвярай падману і якія псіхалагічныя прыёмы выкарыстоўваюць ашуканцы.
У рамках сустрэчы з удзельнікамі мерапрыемства абмеркавалі пытанне: «Як правільна паводзіць сябе пры сустрэчы з ашуканцамі?».
Для нагляднага матэрыялу выкарыстоўвала сценгазету «Не дай сабе падмануць».


