✨22 жніўня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульнявая праграма «Да спаткання, наша лета!».
Нашы юныя чытачы сабраліся разам, каб дружна развітацца з любімай летняй парой.
☀️️⛱️ Дзецям было крыху сумна, аднак у кожнага з іх засталося шмат яркіх уражанняў аб цёплых летніх дзяньках.
Мерапрыемства прайшло ў гульнявой форме!
- Хлапчукі і дзяўчынкі праявілі спрыт і камандны дух у вясёлых конкурсах.
- Разгадвалі хітрыя загадкі і даведаліся шмат новага.
- Здзівілі сваімі ведамі ў пазнавальных віктарынах.
☺️Апошні тыдзень лета запомніцца усім выдатным настроем, звонкім смехам і шчырымі ўсмешкамі!



