У Навагрудскай раённай бібліятэцы працуе інтэрактыўная пляцоўка “Формула беларускай Кнігі: праз стагоддзі і старонкі”, прысвечаная нацыянальнаму святу, якое мае велізарнае культурна-гістарычнае значэнне, – Дню беларускага пісьменства. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена кніжная выстава “Ад Скарыны да сучаснікаў”, якая прасочвае шлях беларускага кнігадрукавання. Цікавасць выклікае самаробная кніга, прысвечаная нашаму першадрукару Францыску Скарыне. На абанеменце ўвазе чыточоў прадстаўлена кніжная выстава “Сузор’е беларускага слова” з класічнымі і сучаснымі творамі айчыннай літаратуры. Відэа-прэзентацыя пазнаёміць вас з беларускімі асветнікамі. Для наведвальнікаў пляцоўкі прапаноўваецца і захапляльны іспыт: кожны мае магчымасць праверыць сваю эрудыцыю і адгадаць загадкі з куфэрка, а таксама згуляць у НАВА-словы.
Здзівіла бібліятэкараў абаяльная маленькая Міра, якая ў 2,4 гады ўжо ведае ўсе літары і з цікавасцю вывучае новае.








