У Навагрудскай раённай бібліятэцы 16 верасня прайшла літаратурная этна-праграма “Праз традыцыі – да адзінства Беларусі”, удзел у якой прынялі навучэнцы 1 курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Гістарычная даведка і відэаматэрыялы дазволілі зрабіць экскурс у гісторыю Дня народнага адзінства, былі ўзгаданы падзеі і акалічнасці 1939 года, калі тэрыторыя Беларусі стала адзінай. Сувязь традыцый і сучаснасці была прасочана з дапамогай бліц-віктарыны “Код адзінства”. Спаборніцтва прымавак, лагічны ланцужок “Ад зярнятка да кашулі”, сакрэты ганчарнага, кавальскага і бондарскага майстэрства, таямніцы арнаменту былі разгаданы з дапамогай творчых інтэрактыўных заданняў. Адзінства – гэта павага да сваіх вытокаў. Мы адзіныя тады, калі цэнім сваю культуру, захапляемся працай майстроў і беражом нашы традыцыі. Такім чынам, кожны з прысутных змог дакрануцца да жывой спадчыны беларусаў, адчуць сябе часткай гасціннага і дружнага беларускага народа.











