/ 18 сентября, 2026

18 верасня для вучняў 4-га класа сярэдняй школы №7 бібліятэкарамі бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі быў зладжаны літаратурна-пазнавальны квэст “У пошуках кніжных скарбаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў падарожжа па кніжным свеце, дзе кожны ўдзельнік стаў сапраўдным даследчыкам і скарбашукальнікам. Дзеці разгадвалі загадкі пра любімых герояў, праходзілі тэматычныя станцыі, даведваліся цікавыя факты пра кнігі і пісьменнікаў.

Удзельнікі пераканалісяся, што самай каштоўнай знаходкай заўсёды становіцца новая любімая кніга!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий