У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы працягваецца рэалізацыя выставачнага праекта «12 месяцаў для чытання», у рамках якога ў верасні для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту была падрыхтавана кніжная выстава “З кніжных старонак — на экран”. Паглядзець добры фільм — адно задавальненне, а прачытаць кнігу, па якой ён пастаўлены, прыемна ўдвая. Чытаючы твор, вы можаце ўявіць героя такім, якім яго задумаў аўтар. А экранізацыя дазваляе паглядзець на знаёмы сюжэт вачыма рэжысёра і зрабіць для сябе мноства дзіўных адкрыццяў. Заўсёды цікава параўнаць фільм з яго літаратурнай першаасновай, і кнігі, прадстаўленыя на выставе, дадуць такую магчымасць.
24 верасня бібліятэкары правялі віктарынны кактэйль “Кніга на экране”. Дзеці адгадвалі героя мультфільма і па творы якога пісьменніка ён напісаны. Неабходна было да зададзенага слова ўспомніць назву расійскага фільма, прама супрацьлеглае па сэнсе. Юныя чытачы адгадвалі па апісанні твор і называлі фільм. Яны прынялі ўдзел у літаратурнай экспрэс-паўзе «Акунёмся ў дзяцінства». Па кадру з фільма, які зняты па кнізе, удзельнікі шукалі патрэбную кнігу сярод шматлікіх на выставе.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў, адкрылі для сябе шмат новага.






