/ 24 сентября, 2026

✨23 верасня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна зносін для школьнікаў «Шлях да поспеху: ад кнігі да прафесіі», прафарыентацыйнай накіраванасці.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з цікавай і важнай прафесіяй бібліятэкара:

  • даведаліся аб тым, якія функцыі і абавязкі выконвае супрацоўнік бібліятэкі і якімі ведамі і навыкамі ён павінен валодаць; 

  • як арганізаваны працэс уліку і выдачы кніг.

‍Бібліятэкар прадставіла ўдзельнікам новыя кніжныя выданні і тэматычныя зоны бібліятэкі.
Удзельнікі экскурсіі атрымалі ўяўленні аб працы бібліятэкара, важнасці гэтай прафесіі, а таксама навучальных установах Беларусі, дзе можна атрымаць гэтую прафесію.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий