/ 23 сентября, 2026

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень без аўтамабіля” у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў інфармацыйны ўрок “Зберажом нашу планету” для юных чытачоў.

Бібліятэкар расказала, чаму з’явіўся гэты дзень: якую шкоду экалогіі наносяць аўтамабільныя выхлапы, як транспарт уплывае на здароўе людзей і клімат.

Разам з удзельнікамі мерапрыемства абмеркавалі, якія ёсць альтэрнатывы аўтамабілю — ровар, самакат, грамадскі транспарт, пешыя прагулкі. ‍

Галоўнае — не проста расказаць аб праблеме, а паказаць, што нават адзін дзень без аўтамабіля — гэта ўжо крок да чысцейшага і камфортнага асяроддзя.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий