22 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла пазнавальная эколага-літаратурная гадзіна “Крок за крокам да зялёнага горада”, прысвечаная Сусветнаму дню без аўтамабіля. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
Юнакі і дзяўчаты абмеркавалі важнасць зялёнай мабільнасці і развіццё інфраструктуры для альтэрнатыўных відаў транспарту – веласіпедаў, самакатаў і пешых прагулак. Навучэнцы паразважалі, як адмова ад аўтамабіля дапамагае палепшыць здароўе і скараціць асабісты вугляродны след, а таксама замацавалі веды, выконваючы інтэрактыўныя заданні і эка-віктарыны. У складзе трох каманд весела і цікава прайшоў квэст “Вела-Book”. Навучэнцы даведаліся таксама, хто з вялікіх пісьменнікаў быў гарачым прыхільнікам двухколавага транспарту.















