/ 26 сентября, 2026

25 верасня бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі для вучняў старэйшых класаў Нягневіцкай сярэдней школы правяла ўрок прафарыентацыі “Прафесія — бібліятэкар”. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з цікавай прафесіяй бібліятэкара, якая лічыцца адной з  самых старажытных. Яшчэ даведаліся, што бібліятэкарамі працавалі вядомыя асобы, пераважна мужчыны – Іван Крылоў, Імануіл Кант, Мікалай Лабачэўскі, браты Грым. Зараз гэта прафесія лічыцца жаночай, але мужчыны і цяпер працуюць у бібліятэках, нават іх і ўзначальваюць. Бібліятэкар расказала прысутным як размяшчаецца кніжны фонд у бібліятэцы, каб было зручна ім карыстацца, пазнаёміла з краязнаўчымі выдавецкімі працамі пра знакамітых землякоў і родныя мясціны. Напрыканцы сустрэчы расказала, дзе можна атрымаць адпаведную адукацыю.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий