/ 28 сентября, 2026

️26 верасня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшло займальнае краязнаўчае падарожжа “Па родных мясцінах”, падрыхтаванае для вучняў пачатковай школы.

‍Разам з бібліятэкарам юныя чытачы:

  • паглыбіліся ў гісторыю нашага любімага аграгарадка;
  • паразважалі, адкуль пайшла яго назва;
  • даведаліся пра выдатных суайчыннікаў, чыімі дасягненнямі і працай мы можам па-сапраўднаму ганарыцца.

✍Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар прачытала верш мясцовага паэта  С.Насковіча “Гэтая зямля – наша Кашалеўская зямля”.

❤️Гэта было не проста мерапрыемства, а вельмі цёплая размова пра самае галоўнае — любоў да месца, дзе ты нарадзіўся.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий