️26 верасня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшло займальнае краязнаўчае падарожжа “Па родных мясцінах”, падрыхтаванае для вучняў пачатковай школы.
Разам з бібліятэкарам юныя чытачы:
- паглыбіліся ў гісторыю нашага любімага аграгарадка;
- паразважалі, адкуль пайшла яго назва;
- даведаліся пра выдатных суайчыннікаў, чыімі дасягненнямі і працай мы можам па-сапраўднаму ганарыцца.
✍Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар прачытала верш мясцовага паэта С.Насковіча “Гэтая зямля – наша Кашалеўская зямля”.
❤️Гэта было не проста мерапрыемства, а вельмі цёплая размова пра самае галоўнае — любоў да месца, дзе ты нарадзіўся.

