26 верасня Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Гарызонты народнай гаспадаркі” для гасцей і ўдзельнікаў абласнога свята “Дажынкі-2026” у Карэлічах. У рамках займальнай віктарыны “Зерне ведаў” удзельнікі атрымалі выдатную магчымасць бліснуць эрудыцыяй і праверыць, наколькі добра яны разбіраюцца ў свеце збожжавых культур. Папулярнасцю карысталася тактыльная гульня, дзе трэба было навобмацак адгадаць зярняткі з рознакаляровых мяшочкаў. Сапраўдныя збожжавыя раскопкі разгарнуліся падчас “Рэшата-квэсту”. Удзельнікі з імпэтам шукалі ў рэшаце побытавыя і сельскагаспадарчыя прылады. На памяць фатаграфаваліся нашы госці на ўраджайнай фоталакацыі.













