/ 25 ноября, 2026

У рамках экалагічнага выхавання бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі адправіліся з дзецьмі 4 класа ў завочнае падарожжа   «У лес па экалагічнай сцяжынцы».

Удзельнікі мерапрыемства даведваліся, хто і што можа сустрэцца ім на шляху: жывёлы, птушкі, насякомыя, расліны і грыбы — усё тое, чым багата наша прырода.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі і, вядома ж, узгадалі пісьменнікаў , якія прысвяцілі свае творы дрымучаму і казачнаму лесу.

‍Здзейсніўшы займальнае падарожжа па лясных сцяжынках, школьнікі даведаліся шмат новага і яшчэ раз пераканаліся, што павінны берагчы прыроду і ставіцца да яе беражліва.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий