21 лістапада ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гульня «Почемучкины книжки».
Юныя эрудыты падзяліліся на дзве каманды: «Усезнайкі» і «Любазнайкі».
Дзяцей чакала захапляльная вандроўка па свеце казак і цудаў. Разам з бібліятэкарам каманды дружна ўдзельнічалі ў спаборніцтвах:
- адгадвалі загадкі;
- адказвалі на спрынт-пытанні;
- шукалі адказы ў казачнай віктарыне «Загадкавая» і лічбы ў казках.
Падарожжа атрымалася цікавым, займальным і, вядома ж, пазнавальным.



