Беларуская мова вабіць сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і мілагучнасцю. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага cвята на абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавана выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”. На ёй прадстаўлены серыйныя выданні пісьменнікаў-класікаў Беларусі – Я. Купалы, Я. Коласа, У. Караткевіча, а таксама сучасных беларускіх аўтараў – Р. Баравіковай, В. Шніпа, Л. Рублеўскай і іншых.