/ 29 февраля, 2016

Інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “У культуру праз літаратуру” працавала для ўдзельнікаў урачыстасці, прысвечанай закрыццю ў Навагрудскім раёне Года моладзі і адкрыццю Года культуры. На бібліяпляцоўцы можна было пазнаёміцца з новымі беларускімі кнігамі, з кнігамі-прызёрамі конкурса «Мастацтва кнігі-2016», з лепшымі дзіцячымі кнігамі. На выставе былі прадстаўлены самаробныя кнігі і інтэрактыўная карта славутасцяў раёна. Фотавыстава “Пераўвасабленне ў літаратурных герояў” знаёміла з вядомымі персанажамі беларускай літаратуры. Купалаўская прыгажуня Бандароўна з аднайменнай паэмы і галоўная гераіня рамана Юрыя Татарынава “Княгіня Мянжынская” княгіня Марыя прадстаўлялі свае творы, знаёмілі з сюжэтам і іншымі героямі, зачытвалі хвалюючыя радкі.

IMG_0797 IMG_0819 IMG_0815

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий