22 ліпеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з беларускім крытыкам і літаратуразнаўцам, культуролагам і перакладчыкам, тэкстолагам і скарыністам, Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаславам Антонавічам Чамярыцкім, прымеркаваная да 80-годдзя з дня яго нараджэння.
Дзяцінства і юнацтва Вячаслава Антонавіча прайшлі ў Навагрудку.
У 2009 г. імя В.А. Чамярыцкага ўнесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна.
Вячаслаў Чамярыцкі даследуе пісьмовую спадчыну Беларусі ад часоў полацкай князёўны Рагнеды і аж да ХVIII ст. Ён унёс значны ўклад у вывучэнне беларускага летапісання.
Вячаслаў Антонавіч распавядаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, пра навуковыя планы, атрымліваў віншаванні ад сваіх сяброў і калег. Акрамя таго, адбылася прэзентацыя “Кніжнай калекцыі В.А. Чамярыцкага”, якую раённая бібліятэка атрымала ад навукоўца ў падарунак.